Минск, Багратиона, 30. Богослужение: воскресение – 11:00, вторник – 19:00.

Кальвінізм Ёва. Другое выпрабаванне


MP3


Кальвінізм Ёва. Другое выпрабаванне

Ёва — раздзел 2 – Беларуская Біблія

1 Быў дзень, калі прыйшлі сыны Божыя стаць прад Госпадам; сярод іх прыйшоў і сатана стаць прад Госпадам. 2 І сказаў Гасподзь сатане: адкуль ты прыйшоў? І адказаў сатана Госпаду і сказаў: я хадзіў па зямлі і абышоў яе. 3 І сказаў Гасподзь сатане: ці зьвярнуў ты ўвагу тваю на раба Майго Ёва? бо няма такога, як ён, на зямлі: чалавек беззаганны, справядлівы, богабаязны і ўцечны ад зла, і дагэтуль цьвёрды ў сваёй беззаганнасьці, а ты цьвяліў Мяне супроць яго, каб загубіць яго бязьвінна. 4 І адказаў сатана Госпаду і сказаў: скуру за скуру, а за жыцьцё сваё аддасьць чалавек усё, што ёсьць у яго; 5 але працягні руку Тваю і дакраніся да косткі ягонай і плоці ягонай, – ці дабраславіць ён Цябе? 6 І сказаў Гасподзь сатане: вось, ён у руцэ тваёй, толькі душу ягоную ашчадзі. 7 І адышоў сатана ад аблічча Гасподняга і пабіў Ёва праказаю лютаю ад падэшвы нагі ягонай па самае цемя ягонае. 8 І ўзяў ён сабе чарапічыну, каб скабліць сябе ёю, і сеў у попел. 9 І сказала яму жонка ягоная: ты ўсё яшчэ цьвёрды ў беззаганнасьці тваёй! згань Бога і памры. 10 Але ён сказаў ёй: ты гаворыш, як неразумная. Няўжо добрае мы будзем прымаць ад Бога, а благога ня будзем прымаць? Ва ўсім гэтым не зграшыў Ёў вуснамі сваімі. 


Дата: 24 января 2021
Темы:
Библия: Иова


Всего материалов автора: 89

Обратите внимание:


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Имя*  
Email*