Якое жыцьцё чакае нас пасьля сьмерці
18 Бо думаю, што цяперашнія часовыя пакуты нічога ня вартыя ў параўнаньні з тою славаю, якая адкрыецца ў нас.
19 Бо стварэньне з надзеяй чакае сыноў Божых, –
20 таму што стварэньне скарылася марнасьці не па добрай волі, а па волі таго, хто ўпакорыў (яго), спадзяючыся,
21 што і само стварэньне вызвалена будзе з рабства тленьня ў свабоду славы дзяцей Божых.
22 Бо ведаем, што ўсе стварэньні енчаць і пакутуюць дагэтуль;
23 і ня толькі яны, але і мы самі, маючы пачатак Духа, і мы ў сабе енчым, чакаючы ўсынаўленьня, адкупленьня цела нашага.
24 Бо мы ўратаваныя праз надзею. А надзея, калі бачыць, ня ёсьць надзея; бо, калі хто бачыць, дык навошта ж яму і спадзявацца?
25 Але калі спадзяёмся на тое, чаго ня бачым, тады чакаем цярпліва.
Да Рымлянаў 8 раздзел — Библия — Беларуская Біблія: https://bible.by/bbs/52/8/
Библия: Римлянам