Минск, Багратиона, 30. Богослужение: воскресение – 11:00, вторник – 19:00.

Што стаіць за вербніцай ?


MP3


Што стаіць за вербніцай ?

29 І калі наблізіўся да Віфагіі і Віфаніі, да гары, называнай Аліўнай, паслаў двух вучняў Сваіх, 30 сказаўшы: ідзеце ў селішча, што насупраць; увайшоўшы ў яго, знайдзеце маладога асла прывязанага, на якога ніхто зь людзей ніколі не садзіўся; адвязаўшы яго, прывядзеце; 31 і калі хто спытаецца ў вас: навошта адвязваеце?, скажэце яму так: ён патрэбен Госпаду. 32 Пасланыя пайшлі і знайшлі, як Ён сказаў ім. 33 А калі яны адвязвалі маладога асла, гаспадары ягоныя сказалі ім: навошта адвязваеце асьляня? 34 Яны адказвалі: ён патрэбен Госпаду. 35 І прывялі яго да Ісуса: і накінуўшы вопратку сваю на асьляня, пасадзілі на яго Ісуса. 36 І калі Ён ехаў, пасьцілалі вопратку сваю на дарозе. 37 А калі Ён наблізіўся да спуску з гары Аліўнай, усё мноства вучняў пачало ў радасьці шматгалоса славіць Бога за ўсе дзівосы, якія бачылі яны, 38 кажучы: дабраславёны Цар, Які ідзе ў імя Гасподняе! Мір на нябёсах і слава ў вышынях! 39 І некаторыя фарысэі з-паміж людзей сказалі Яму: Настаўнік! забарані вучням Тваім. 40 Але Ён сказаў ім у адказ: кажу вам, што калі яны замоўкнуць, дык камяні загалосяць. 41 І калі наблізіўся да горада, дык, гледзячы на яго, заплакаў па ім 42 і сказаў: о, калі б і ты хоць бы ў гэты твой дзень уведаў, што служыць міру твайму! але гэта схавана сёньня ад вачэй тваіх;

Паводле Лукаша 19 разьдзел — Біблія — Беларускі пераклад Бібліі Сёмухі: https://logos.by/semuha/42/19/


Дата: 02 апреля 2023
Темы:
Библия: От Луки


Всего материалов автора: 75

Обратите внимание:


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Имя*  
Email*