Выбраньне без дай прычыны
Выбраньне без дай прычыны, гэта другая частка тэалагічнага вучэння аб мілаце, якое яшчэ называюць кальвінізмам. якое яшчэ называюць кальвінізмам.
Першая частка — гэта стан чалавека • Кальвінізм. Частка першая. Стан чалав…
Усяго іх пяць. Яны сфармуляваны такім чынам, што адно выцякае з другога. Бог выбірае людзей для выратавння без дай прычыны, канешня, прычына ёсьць, але яна ў Богу. Ён абраў частку людзей для выратавання да стварэння свету, і адзінай прычынай выбрання была Яго воля, якая не залежала ні ад чаго, акрамя як ад Яго жадання. Чалавек духоўна мёртвы не можа ні пажадаць верыць, ні пакаяцца ў грахах. Стан яго безнадзейны, калі толькі Бог з ласкі Сваёй не ўмяшаецца ў яго лёс. Збаўленне цалкам залежыць ад літасці Божай. І гэта ўсё знаходзіць сваё адлюстраванне ў Пісанні, неабходна проста адмовіцца ад прадузятасці і сумленна паглядзець на гэта.