Минск, Багратиона, 30. Богослужение: воскресение – 11:00, вторник – 19:00.

Ці ажывуць косьці гэтыя? (Малітва за Беларусь)


Ці ажывуць косьці гэтыя? (Малітва за Беларусь)

1 Была на мне рука Госпада, і Гасподзь вывеў мяне духам і паставіў мяне пасярод поля, і яно было поўнае касьцей, 2 і абвёў мяне вакол каля іх, і вось даволі шмат іх на паверхні поля, і вось яны даволі сухія. 3 І сказаў мне: сыне чалавечы! ці ажывуць косьці гэтыя? Я сказаў: Госпадзе Божа! Ты ведаеш гэта. 4 І сказаў мне: вымаві прароцтва на косьці гэтыя і скажы ім: «косьці сухія! слухайце слова Гасподняе!» 5 Так кажа Гасподзь Бог касьцям гэтым: вось, Я ўвяду ў вас дух, і ажывяце. 6 І абкладу вас жыламі, і выгадую на вас плоць, і пакрыю вас скураю, і ўвяду ў вас дух, і ажывяце, і ўведаеце, што Я — Гасподзь. 7 Я вымавіў прароцтва, як загадана было мне; і калі я прарочыў, адбыўся шум, і вось рух, і пачалі збліжацца косьці, костка з косткаю сваёю. 8 І бачыў я, і вось, жылы былі на іх, і плоць нарасла, і скура пакрыла іх зьверху, а духа ня было ў іх. 9 Тады сказаў Ён мне: вымаві прароцтва духу, вымаві прароцтва, сыне чалавечы, і скажы духу: так кажа Гасподзь Бог: ад чатырох вятроў прыйдзі, дух, і дыхні на гэтых забітых, і яны ажывуць. 10 І я вымавіў прароцтва, як Ён загадаў мне, і ўвайшоў у іх дух, — і яны ажылі і сталі на ногі свае — досыць, вялікае полчышча. 11 І сказаў Ён мне: сыне чалавечы! косьці гэтыя — увесь дом Ізраілеў. Вось, яны кажуць: «высахлі косьці нашыя, і загінула надзея нашая: мы адарваныя ад кораня». 12 Таму вымаві прароцтва і скажы ім: так кажа Гасподзь Бог: вось, я адчыню труны вашыя і выведу вас, народзе Мой, з трунаў вашых і ўвяду вас у зямлю Ізраілевую. 13 І ўведаеце, што Я — Гасподзь, калі адчыню труны вашыя і выведу вас, народзе Мой, з трунаў вашых, 14 і ўкладу ў вас дух Мой, і ажывяце, і зьмяшчу вас на зямлі вашай — і ўведаеце, што Я Гасподзь сказаў гэта — і зрабіў, кажа Гасподзь.

Езэкііля 37 раздзел — Библия — Беларуская Біблія: https://bible.by/bbs/26/37/


Дата: 05 ноября 2021
Темы:
Библия: Иезекииля


Всего материалов автора: 75

Обратите внимание:


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Имя*  
Email*