Минск, Багратиона, 30. Богослужение: воскресение – 11:00, вторник – 19:00.

Дэпрэсія ды шляхі выхада з яе


MP3


Дэпрэсія ды шляхі выхада з яе

1 Кіроўцу хору. Вучэньне. Сыноў Карэевых. 2 Як сарна імкнецца да водных патокаў, так душа мая імкнецца да Цябе, Божа! 3 Душа мая прагне Бога моцнага і жывога: калі я прыйду і зьяўлюся прад аблічча Божае! 4 Сьлёзы мае былі мне хлебам удзень і ўначы, калі мне казалі штодзень: дзе твой Бог? 5 Калі ўспамінаю пра гэта, душу маю выліваю, бо хадзіў я з мноствам людзей; уступаў зь імі ў храм Божы з голасам радасьці і падзякі натоўпу сьвяточнага. 6 Чаго ты падупадаеш, душа мая, чаго непакоішся? Май надзею на Бога; бо я буду славіць Яго, Збаўцу майго і Бога майго. 7 Падупадае ўва мне душа мая, бо я пра Цябе ўспамінаю зь зямлі Ярданскай, зь Ярмона, з гары Цаар. 8 Бездань прорву заклікае голасам вадаспадаў Тваіх; усе воды Твае і хвалі Твае прайшлі нада мною. 9 Удзень удзяляе Гасподзь Свае ласкі і ўночы Яму мая песьня, малітва да Бога жыцьця майго. 10 Скажу Богу, заступніку майму: навошта забыў Ты мяне? Навошта хаджу я і бядую ад варожых зьнявагаў? 11 Быццам косьці ламаюць мае, збыткуюць зь мяне мае супастаты, калі кажуць мне кожнага дня: дзе твой Бог? 12 Чаго ж ты журышся, душа мая, чаго ты маркоцішся? май надзею на Бога; бо я буду славіць Яго, Збаўцу майго і Бога майго.

41 псальма — Псалтирь — Библия — Беларуская Біблія: https://bible.by/bbs/19/41/


Дата: 11 декабря 2021
Темы:
Библия: Псалтирь


Всего материалов автора: 75

Обратите внимание:


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Имя*  
Email*