Прароцтва і прарокі дня Пяцідзясятніцы
Дзеі 2 разьдзел
14 Пётар жа з Адзінаццацьцю, устаўшы, узьняў голас свой і прамовіў да іх: «Мужы Юдэйскія і ўсе жыхары Ерусаліму! Няхай будзе вам гэта вядома, і выслухайце словы мае, 15 бо яны ня п’яныя, як вы думаеце, бо яшчэ трэцяя гадзіна дня. 16 Але гэта ёсьць тое, што сказана праз прарока Ёэля: 17 “І будзе ў апошнія дні, — кажа Бог, — выльлю Духа Майго на ўсякае цела, і будуць прарочыць (נבא —ne bâ’) сыны вашыя і дочкі вашыя; і юнакі вашыя будуць бачыць відзежы, і старыя вашыя будуць сьніць сны. 18 І на слугаў Маіх і на служак Маіх выльлю ў тыя дні Духа Майго, і будуць прарочыць. 19 І дам цуды ў небе ўгары і знакі на зямлі ўнізе: кроў, і агонь, і куродым. 20 Сонца пераменіцца ў цемру, і месяц — у кроў перш, чым прыйдзе дзень Госпада, вялікі і слаўны.