Минск, Багратиона, 30. Богослужение: воскресение – 11:00, вторник – 19:00.

Ці справядліва слухацца вас болей, чым Бога?


MP3


Ці справядліва слухацца вас болей, чым Бога?

Дзеі 4

разьдзел 13 Убачыўшы адвагу Пятра і Яна і зьмеціўшы, што яны людзі някніжныя і простыя, яны зьдзіўляліся; тым часам пазнавалі іх, што былі яны зь Ісусам; 14 але бачачы ацаленага чалавека, які стаяў зь імі, нічога сказаць не маглі насуперак. 15 І, загадаўшы ім выйсьці з сынедрыёна, раіліся паміж сабою, 16 кажучы: што нам зрабіць з гэтымі людзьмі? бо ўсім, хто жыве ў Ерусаліме, вядома, што яны ўчынілі на яве цуд, і мы ня можам аспрэчыць гэтага; 17 але, каб больш не раскрылася гэта ў народзе, з пагрозай забаронім ім, каб не казалі пра імя гэтае нікому зь людзей. 18 І, паклікаўшы іх, загадалі ім зусім не прапаведаваць і ня вучыць у імя Ісуса. 19 Але Пётр і Ян сказалі ім у адказ: памяркуйце, ці справядліва перад Богам — слухацца вас болей, чым Бога? 20 Мы ня можам не гаварыць пра тое, што бачылі і чулі. 21 А тыя, прыстрашыўшы, адпусьцілі іх, не знайшоўшы магчымасьці пакараць іх, з прычыны людзей, бо ўсе славілі Бога за тое, што адбылося; 22 бо больш за сорак гадоў было таму чалавеку, зь якім сталася гэтае дзіва выздараўленьня.


Дата: 18 августа 2024
Темы:
Библия: Деяние Апостолов


Всего материалов автора: 89

Обратите внимание:


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Имя*  
Email*