Пяць прычын Раства Хрыстова
1 На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Слова было Богам. 2 Яно было на пачатку ў Бога: 3 усё празь Яго пачалося, і безь Яго нішто не пачалося з таго, што пачало быць. 4 У Ім было жыцьцё, і жыцьцё было сьвятлом людзей. 5 І сьвятло ў цемры сьвеціць, і цемра не агарнула яго. 9 Было Сьвятло сапраўднае, Якое прасьвятляе кожнага чалавека, што прыходзіць у сьвет. 10 У сьвеце было, і сьвет празь Яго пачаў быць, і сьвет Яго не пазнаў; 11 прыйшоў да сваіх, і свае Яго не прынялі; 12 а тым, якія прынялі Яго, веруючым у імя Ягонае, даў уладу быць дзецьмі Божымі, 13 якія не ад крыві, ні ад хаценьня плоці, ні ад хаценьня мужа, а ад Бога нарадзіліся. 14 І Слова стала плоцьцю, і ўсялілася ў нас, поўнае мілаты і праўды; і мы бачылі славу Ягоную, славу, як Адзінароднага ад Айца.
Паводле Яна 1 раздзел — Біблія — Беларускі пераклад Бібліі Сёмухі: https://bible.by/bbs/43/1/
