СЭНС ВЯЧЭРЫ НА МЯЖЫ СТРАТЫ
17 Але, наказваючы гэта, не хвалю вас, бо зьбіраецеся вы не на лепшае, а на горшае. 18 Бо, па-першае, чую, што, калі вы сыходзіцеся царквою, паміж вамі бывае незлагадзь, у што я крыху і веру. 19 Бо мусіць быць і разнадум’е паміж вамі, каб адкрыліся сярод вас дасьведчаныя. 20 Далей, вы зьбіраецеся так, што гэта не азначае есьці вячэру Гасподнюю; 21 бо кожны сьпяшаецца раней за другіх з’есьці сваю ежу, так што адзін бывае галодны, а іншы ўпіваецца. 22 Хіба ў вас няма дамоў на тое, каб есьці і піць? Альбо пагарджаеце царквою Божаю і прыніжаеце бедных? Што сказаць вам? пахваліць вас за гэта? Не пахвалю. 23 Бо я ад Самога Госпада прыняў тое, што і вам перадаў, што Гасподзь Ісус у тую ноч, у якую прададзены быў, узяў хлеб 24 і, падзякаваўшы, разламаў і сказаў: «прымеце, ежце, гэта ёсьць Цела Маё, за вас ламанае; гэта рабеце ў памяць пра Мяне». 25 Гэтак сама і чару пасьля вячэры, і сказаў: «гэтая чара ёсьць новы запавет у Маёй Крыві; гэта рабеце, калі толькі будзеце піць, у памяць пра Мяне». 26 Бо кожнага разу, як вы ясьце хлеб гэты і п’яце чару гэтую, сьмерць Гасподнюю абвяшчаеце, пакуль Ён прыйдзе.
1 да Карынфянаў, 11 глава — Библия — Пераклад Васіля Сёмухі: https://bible.by/bbs/53/11/ Евангелічная рэфармацкая царква: https://reformed.by
