БАГАВЕЙНА ці НАХРАПАМ? Чаму Бог адны малітвы чуе, а іншыя не
2 Табе, Божа, ціхая хвала на Сыёне, і Табе будзе дадзена абяцаньне. 3 Той, Хто чуе малітву! Да Цябе прыйдзе ўсякае цела. 4 Бяспраўныя ўчынкі адолелі мяне. Нашыя праступкі…Ты ёсьць Той, Хто выбачае іх. 5 Шчасьлівы той, каго Ты выбіраеш і набліжаеш, ён будзе жыць у дварах Тваіх. Мы насыцімся дабром Дому Твайго, сьвятасьцю Сьвятыні Тваёй. 6 Па справядлівасьці Ты адкажаш нам чынам вартым багавейнасьці, Бог нашага выратаваньня, надзея ўсіх канцоў зямлі і далёкага мора
Псальмы, 65 глава — Библия — Пераклад Сабілы і Малахава: https://bible.by/bsm/19/65/
Библия: Псалтирь
